ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 лiпеня 2011 г. N 141

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-ДЗёННАЯ ШКОЛА (МIНАДУКАЦЫЯ) "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫI, ЯКАЯ РЭАЛIЗУЕ АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI Ў ДЗёННАЙ ФОРМЕ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫI" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННI

На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-дзённая школа (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi ў дзённай форме атрымання адукацыi" перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2011/2012 навучальнага года;
1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-дзённая школа (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi ў дзённай форме атрымання адукацыi" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2011/2012 навучальнага года.
2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю ў дзённай форме атрымання адукацыi.
3. Прызнаць cтрацiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 25 чэрвеня 2010 г. N 100 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-дзённая школа (Мiнадукацыя) "Справаздача дзённай агульнаадукацыйнай установы" i ўказанняў па яе запаўненнi".
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г.

 

blind

Поиск по сайту
Авторизация



Посетители на сайте
Сейчас 808 гостей онлайн
Электронный адрес: info@goroo-orsha.by                                                                          

Мы в соцсетях

Регистрационное свидетельство №3141101842 выдано НИРУП «Институт прикладных программных систем» kn vkfkn okinstagram telegr