Віктарына «Спадчына Аршаншчыны»
16 чэрвеня 2021 года для выхаванцаў летніх аздараўленчых лагераў^ «Сузор’е» ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Оршы» і «Алімпіёнік» ДУА «Сярэдняя школа №8» супрацоўнікі аддзела краязнаўства ОРЦФКТКДіМ (загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Саратокіна Л.А. і метадыст Нікіфарава М.В.) падрыхтавалі іправялі віктарыну «Спадчына Аршаншчыны».
Перад пачаткам віктарыны дзеці ўважліва праслухалі экскурсію па экспазіцыі краязнаўчага пакоя, подчас якой пазнаёмілiся іх з прадметамі, якімі карысталіся нашы продкі: прыладамі працы ў «дзедавым куту», паказала прадметы, якімі карысталіся жанчыны, навучыла дзяўчатак, як правільна «пасадзіць» хлеб у печ, а, таксама, прадставіла элементы беларускага адзення.
Пасля экскурсіі пачалася сама віктарына.
Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўключыліся ў гульню. Яна складалася з некалькіх этапаў. Падчас размінкі ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны. Затым павінны былі пазнаць прадмет па апісанні і знайсці яго на паліцах. Хто ўважліва слухаў экскурсавода, той з заданнямі спраўляўся лёгка. На наступным этапе ўдзельнікам прапанавалі адгадаць беларускія загадкі пра дом, прылады працы і прадметы сялянскага побыту.
Затым удзельнікам прапанавалі «адправіцца» на кірмаш. У XIX-пач.XX ст.ст. кірмашы на Аршаншчыне звычайна ладзіліся каля Ільінскай царквы. Сяляне выпраўляліся туды, як на свята. Абавязковым было прывесці хатнім гасцінцы і падарункі. Таму і ўдзельнікам віктарыны прапанавалі «набыць» тое, аб чым прасілі іх дома. У пакоі было весела і шумна, як на сапраўдным кірмашы.
Наступны этап віктарыны «Дзяды і ўнукі» адлюстраваў эвалюцыю многіх гаспадарчых прылад і прадметаў. Рабяты шукалі прылады, якія зараз замяніла сучасная тэхніка, а затым спрабавалі паказаць, як імі карысталіся раней: качалі рушнікі, раскалачвалі калатоўкай кулеш, адбівалі пранікам бялізну і г.д.
Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным. Удзельнікі віктарыны змаглі зрабіць этнагарафічнае падарожжа ў мінулае нашых продкаў…