Дзень 12 верасня 2018 года стаў адным з самых фантастычных і касмічных для многіх падлеткаў Беларусі! Яны наведалі 31 Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, што адбыўся з 9 па 15 верасня 2018 года ў Мінску. На ім прысутнічалі 80 касманаўтаў з 17 краін свету! Больш за 280 школьнікаў, пераможцаў алімпіяд па школьных прадметах, з усёй нашай краіны прыехалі на гэты з’езд. Унікальная магчымасць датыкнуцца да касмічных глыбіняў выпала і вучню сярэдняй школы № 8 г. Оршы Філіпенку Уладзіславу, які ў 2018 годзе заняў 2 месца ў кампетэнцыі ”Інжынерны дызайн CAD“ на рэспубліканскім конкурсе ”JuniorSkills Belarus“.
Сустрэча-дыялог адбылася ў кангрэс-холе ”Мінск“ ”Прэзідэнт-Гатэля“.
З навучэнцамі сустрэліся вядомыя касманаўты: Аляксандр Аляксандраў – бортінжынер касмічнага карабля ”Саюз Т-9“, арбітальнага комплекса ”Салют-7“ – ”Космас-1443“ і касмічнага карабля ”Саюз ТМ-3“, арбітальнага комплекса ”Мір“ – ”Квант“ – ”Саюз ТМ-2“, лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза, а таксама Джон Фабіян, астранаўт NASA, які здзейсніў два касмічныя палёты, палкоўнік ВПС ЗША.
Пасля сустрэчы ў Мінску Улад падзяліўся сваімі ўражаннямі. Ен расказаў, што вельмі расхваляваўся і ў той жа час узрадаваўся, калі даведаўся, што менавіта яму выпала магчымасць убачыцца з сапраўднымі касманаўтамі. У час гутаркі касманаўты расказалі пра сваю прафесію, якая гэта складаная, але цікавая справа. Улада, напрыклад, уразіў той момант, што, каб стаць касманаўтам, трэба здаць 114 розных экзаменаў! Касманаўты расказалі, чым яны займаюцца, калі знаходзяцца на арбіце, у чым заключаецца іх работа.
Гутарка доўжылася 2,5 гадзіны. Падлеткаў цікавіла многае. І тое, калі быў першы палёт у кожнага з касманаўтаў, і колькі разоў ляталі ў космас, які палёт запомніўся больш, чым адрознівацца касманаўт і астранаўт. І тое, адкуль бярэцца вада ў космасе, калі карабель знаходзіцца год на арбіце, у якія забабоны вераць касманаўты і астранаўты. Як працуе выратавальная капсула.
Касманаўты паўсталі цікавымі і абаяльнымі людзьмі, якія ўмеюць смяяцца, цікава расказваць.
Улад падзяліўся, што касманаўтам стаць не захацеў, бо гэта вельмі адказная справа, але з’явілася думка прымяніць свае веды, уменні ў 3D-мадэляванні ў сферы касманаўтыкі. Напрыклад, спраектаваць касмічны карабель. А гэта падштурхоўвае да ўдасканальвання сваіх ведаў і навыкаў.
Поспехаў табе, Улад!