12-13 снежня 2017 года на базе сярэдняй школы №16 г. Оршы праходзіў чарговы раённы конкурс на лепшага чытальніка ”Ганаруся табой, Беларусь!“. 58 удзельнікаў конкурсу - навучэнцы I-IV класаў устаноў адукацыі г. Оршы і Аршанскага раёна з вялікім жаданнем прынялі ў ім удзел.
Мэта дадзенага конкурсу - папулярызацыя і прапаганда беларускай нацыянальнай культуры, павышэнне цікавасці да беларускага слова ў вучняў пачатковых класаў.
У конкурсе чытальнікаў прымалі ўдзел школьнікі дзвюх узроставых катэгорый: малодшая група - навучэнцы I-II класаў, старэйшая група - навучэнцы III-IV класаў
Пры ацэньванні ўлічваліся самыя галоўныя складаныя мастацкага чытання: выразнасць прамовы, акцёрскае майстэрства выканаўцы, кампазіцыйная цэласнасць выступу, узровень эмацыйнага ўздзеяння на слухача і выкарыстанне выканаўцам новых форм у падачы матэрыялу. Журы няпроста было вызначыць лепшага, бо ўсе ўдзельнікі вельмі стараліся, творча падышлі да конкурсу. Некаторыя ўдзельнікі конкурсу ўмела злучалі слова з музыкай, песняй, танцам. Асабліва парадавала падтрымка юных дараванняў дарослымі, так ўдзельніцу конкурсу Захаранка Валерыю прыехалі падтрымаць землякі музыканты ”Гагарынскія музыкі“, якія ўпрыгожылі конкурс сваім выдатным выкананнем беларускіх песен. Дзякуй ім вялікі за гэта.
Усе дзеці вельмі стараліся і спадзяваліся на перамогу, але конкурс ёсць конкурс. 19 ўдзельнікаў сталі дыпламантамі конкурсу.
Хочацца выказаць словы глыбокай падзякі арганізатарам (адміністрацыі і педагогам сярэдняй школы №16 г. Оршы) гэтага мерапрыемства. Усё было прадумана да дробязяў: незвычайнае афармленне залы (бела-блакітныя паветраныя шары ў форме аблокаў у якія лунаюць буслы - сімвал Беларусі), вядучыя конкурсу ў нацыянальных касцюмах стварылі атмасферу свята і сваёй мілагучнай беларускай мовай падавалі прыклад удзельнікам конкурсу.
Віншуем усіх пераможцаў, кажам ”вялікі дзякуй“ настаўнікам, падрыхтаваўшым вучняў і ўсім , хто дапамагаў праводзіць гэты конкурс.
Член журы Ефаненкава Г.М.