e_diary
Министерство образования Республики Беларусь

Детский правовой сайт

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

2 Слаўлю я свой край любімы,

Незгасальную зару.

Як ты сэрцу майму міла,

 Дарагая Беларусь!

Пятрусь Броўка

Быць патрыётам – гэта значыць любіць сваю краіну, ведаць родную мову і культуру, шанаваць сваіх продкаў, працаваць на карысць свайму народу… Гэты спіс можна прадаўжаць бясконца. Але патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца. І для таго, каб нашы выхаванцы правільна разумелі значэнне слова “патрыёт”,  і для таго, каб сталі годнымі гэтага звання, у  аздараўленчым лагеры “Сонечны” Крапівенскай ЯС-СШ праводзіўся Дзень Беларусі.

 

На працягу дня вучні спявалі беларускія песні, чыталі вершы беларускіх паэтаў, удзелінічалі ў конкурсе малюнкаў “Беларусь мая сінявокая”. Прыемным было тое, што выхаванцы добра ведаюць традыцыі і культуру свайго народа, ведаюць імёны, якімі ганарыцца наша дзяржава. Нават самыя маленькія выхаванцы з вялікім гонарам і захапленнем чыталі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, а іх старэйшыя таварышы з  натхненнем прынялі ўдзел у пазнаваўчай праграме “Зямля пад белымі крыламі”.

Самымі актыўнымі і творчымі ў гэты дзень сталі Каткоўская Дзіяна, Зінковіч Паліна, Сысоеў Дзмітрый і Дарагайкіна Надзея. Рабяты з вялікім азартам паўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах. І на выніковай лінейцы, якая праводзіцца напрыканцы дня, пераможцаў віталі не толькі шчырымі, сяброўскімі апладысментамі, але і невялікімі падарункамі.

 

Шануйце і любіце Беларусь! Будзьце патрыётамі сваёй краіны!

1

 
Поиск по сайту

Посетители на сайте
Сейчас 479 гостей онлайн

Электронный адрес: info@goroo-orsha.by

Регистрационное свидетельство №3141101842 выдано НИРУП «Институт прикладных программных систем»                                                                              Мы в соцсетях fkn okkn vk