- Ошибка
-
- JFolder::files: Путь не является директорией:
- notice
-
- There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/stories/news/00_2017/01-yanvar/10
Другі год СШ№16 гасцінна прымала ўдзельнікаў раённага конкурсу на лепшага чытальніка сярод вучняў 1-4 класаў “Мы ганарымся табой, Беларусь!”, які адбыўся ў канцы 2016 года.
Конкурс праводзіўся ў мэтах прапаганды беларускай нацыянальнай культуры і павышэння цікавасці да беларускай літаратуры. Уражвае выбар мастацкіх твораў удзельнікамі: ад класікі да сучаснасці, ад сур’ёзнай грамадзянскай лірыкі да баек і жартоўных вершаў.
Кампетэнтнае журы на чале метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Тамашэўскай А.А. давялося вырашыць нялёгкую задачу: узровень падрыхтаванасці чытальнікаў ў параўнанні з мінулым годам значна павысіўся. Вельмі арганічна перапляліся літаратурныя творы з музычнымі кампазіцыямі, мастацкімі краявідамі і нават песнямі і танцамі. Асабліва адзначаны былі выступленні, у якіх канкурсанты прадстаўлялі новыя формы выразнасці, пераадоленне ствандартнасці ў выбары і падачы матэрыялу.
Найбольшы бал атрымалі выступленні Захарэнкі В. (Вусценская д/с – СШ), Відус С. (Юрцаўская д/с – СШ), Прывалавай В. (СШ №16) сярод другой узроставай групы (3-4кл.), якую прадстаўляла 37 канкурсантаў. Самыя маленькія ўдзельнікі, вучні 1-2 класаў, ацэньваліся асобна. Сярод 17 удзельнікаў гэтай групы дыпломам першай ступені журы адзначыла трох вучняў: Іванова А. (СШ №11), Загурскага І. (СШ №20), Лукцееву А. (СШ №13).
Шчыры дзякуй усім удзельнікам конкурсу і настаўнікам, іх падрыхтаваўшым, за атрыманую асалоду ад прадстаўленых літаратурных кампазіцый і прапаганду роднай мовы. Спадзяемся на новыя адкрыцці ў наступным навучальным годзе!
{gallery}stories/news/00_2017/01-yanvar/10{/gallery}