- Ошибка
-
- JFolder::files: Путь не является директорией:
- notice
-
- There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/stories/news/_2016/october/25.10.2016
Навучэнка ІХ класа Смальянскай сярэдняй школы Сівакова Аляксандра прыняла ўдзел у конкурсе “Мая дудка”, прысвечанага 125-годдзю выхаду ў свет першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка “Дудка беларуская” Ф.Багушэвіча.
У намінацыі мастацкі конкурс яна атрымала дыплом І ступені, стаўшы пераможцай конкурса. На творчы конкурс яна прадставіла па-мастацку і з густам аформленую міні-кнігу “Дудка беларуская” Ф.Багушэвіча, аздобіўшы яе вокладкай з чырвонымі стужкамі, беларускім арнаментам, партрэтам паэта і аб’ёмнымі васількамі.
Навучэнка ХІ класа Жылінская Ангеліна атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі мастацкі конкурс, прадставіўшы ўласна зробленую паштоўку з маркай, на якой яна змясціла партрэт Ф.Багушэвіча, выкананы простым алоўкам. Надпіс на паштоўцы зроблены, як і кніга аўтара, па-беларуску, але лацінскімі літарамі: “Dudka biеlaruskaja 125 hadou wuczyc’ nas lubic’ bielaruskuju mowu”.
Віншуем усіх неабыякавых да роднай літаратуры беларусаў са 125-годдзем выхаду ў свет першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка “Дудка беларуская” Ф.Багушэвіча. Няхай яна працягвае вучыць нас любіць роднае слова, родную мову, вучыць нас карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці, вучыць любіць нас родную беларускую літаратуру.
{gallery}stories/news/_2016/october/25.10.2016{/gallery}