Масленіца-старажытнае свята. Яно ўзнікла ў нашых продкаў задоўга да хрысціянства і сімвалізавала сабою культ прыроды, адраджэнне плодных сіл зямлі. Першапачаткова свята звязвалася з днём вясновага сонцазвароту, але з прыняццем веры ў Хрыста цяпер яно папярэднічае Вялікаму пасту.
Зараз гэта вясёлае народнае гулянне, дзе праяўляецца талент, характар чалавека, яго здольнасць праявіць сябе як асобу ўзнёслую, умелую, песенную.
Так адбылося і ў нас на свяце. Захаваны звычай ранейшага часу: упрыгожана месца, дзе праходзіць гулянне, пякуцца бліны, пыхціць самавар, запрэжаны коні, прынесена “Масленіца”, ўсе прыгожа апранутыя.
Скамарохі зазываюць усіх весяліцца. Музыка грае. Весела, заўзята, з агенчыкам спяваюць масленічныя песні, прыпеўкі Дэрвіса В., Ястрабава Н., Сокал А.
А “Масленічны ручаёк” застаўляе дарослых і дзяцей весяліцца ад душы, спаборніцтва ў сіле-перацягванне каната, бяспроігрышная латарэя, гульні, а песні не змаўкаюць і танцам да ўпаду няма канца.
А вось і катанне на конях.
А на кірмашы было ўсяго: яблыкі, грушы, памідоры, агуркі, грыбы марынаваныя, прыгатаваныя руплівымі гаспадынямі.
Шкада, што вяселле падышло да канца. Пудзіла спалена.
Петракова Караліна
8кл. Запольская ЯС-СШ